перамяра́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамяраць.
перамяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамераць (у 1, 2 знач.).
перамярза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамерзнуць.
перамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.
1. Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу. Перамясіць гліну.
2. Замясіць нанава, яшчэ раз. Перамясіць цеста.
3. перан. Разм. Стаптаць, змясіць. Коні перамясілі сенажаць.
перамясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.
Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны. Разам з дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання. Філімонаў. // Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота. Шамякін.
перамясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак.
1. што. Перасунуць, пераставіць з аднаго на другое месца. Перамясціць шафу. Перамясціць тэлевізар. // Змяніць месцазнаходжанне чаго‑н. Перамясціць канцылярыю на другі паверх. Перамясціць палявы стан.
2. каго. Перавесці на працу ў другое месца, назначыць на новую пасаду. Перамясціць брыгаду на другую будоўлю.
3. што. Спец. Выкарыстаць іначай (капітал). Перамясціць крэдыты з прамысловасці ў сельскую гаспадарку.
перамята́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамятаць.
перамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамесці.
перамя́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамяць.
перамя́цца, ‑мнецца; зак.
1. Размяцца, расцерціся яшчэ раз, нанава.
2. Памяцца, змяцца — пра ўсё, многае.