пераме́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамясіць.
пераме́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць 1 — перамясіць.
пераме́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць 2 — перамяшаць.
пераме́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да перамешваць 1.
пераме́швацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамяшацца.
2. Зал. да перамешваць 2.
пераме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамясіць.
пераме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамяшаць.
пераме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Спец. Сумесь розных відаў і гатункаў тэкстыльнай сыравіны для атрымання рознагатунковай пражы.
пераме́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перамясціць.
2. у знач. прым. Высланы, вывезены фашысцкімі ўладамі з акупіраваных тэрыторый. Перамешчаныя асобы. / у знач. наз. пераме́шчаныя, ‑ых. Вылі людзі багатыя і бедныя, шведы і рускія, так званыя перамешчаныя. Мележ.
перамёрзлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які перамерз. У лесе ні прайсці ні праехаць. Тут нават у зацішныя дні завіруха: калматыя векавыя яліны асыпаюць пад ветрам долу дробныя, перамёрзлыя сняжынкі. Асіпенка. Пажарышчы аселі і зраўняліся з перамёрзлай травою па агародах і садках. Якімовіч.
перамёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі.
перамі́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамігвацца — перамігнуцца.
перамі́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да перамігнуцца.