пераме́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамерваць — перамераць (у 1, 2 знач.).
пераме́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамерваць.
пераме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамераць.
пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.
2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.
пераме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перамераць (у 1 знач.).
пераме́рці, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце, ‑мруць; пр. перамёр, ‑мерла; зак.
Разм. Памерці — пра ўсіх, многіх. — Ад сухотаў перамерлі ўсе мае браты. Падыходзіць і мая чарга... Хведаровіч.
пераме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. перамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. перамяці; зак., што.
1. Падмесці нанава, яшчэ раз. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.
2. Падмесці ўсё, многае. Перамесці ўсе пакоі.
3. Падмятаючы, перамясціць куды‑н., цераз што‑н. Перамесці смецце цераз парог.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу. / у безас. ужыв. Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог. Шамякін.
пераме́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамесці.
пераме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.
1. Памеціць нанава, іначай, паставіць новы адметны знак, метку. Перамеціць бялізну.
2. Памеціць усё, многае. Перамеціць усе дрэвы.
пераме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамеціць.