Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пералама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. пераламі; зак.

1. што. Паламаць напалам, на часткі. Пераламаць палку. // Ударам пашкодзіць, перабіць (пра косці). Пераламаць руку. □ Як баліць спіна, здаецца — яе пераламалі ў паясніцы. Пташнікаў.

2. што. Паламаць усё, многае. Вецер пераламаў усе дрэвы.

3. што. Крута сагнуць. Пераламаць ліст кардону.

4. перан.; каго-што. Перамяніць, зрабіць іншым (характар, звычкі, паводзіны і пад.). Максім з гэтага зрабіў вывад, што Таня і тут патрапіла пераламаць свой характар. Машара. Не знайшлі падыходу к чалавеку, не дапамаглі яму па-сапраўднаму пераламаць сябе. Казлоў.

пераламле́нне, ‑я, н.

1. У фізіцы — адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Пераламленне святла.

2. Вытлумачэнне якой‑н. з’явы, заснаванае на пэўным яе разуменні. Платонаў.. ствараў вобраз у пераламленні часу. Сабалеўскі.

пералапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

Перамяшаць лапатай. Пералапаціць пясок з цэментам. Пералапаціць зерне на таку.

пералапа́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералапаціць.

пералапа́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералапачваць — пералапаціць.

пералапа́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пералапачваць.

пералапа́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералапаціць.

перала́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Разм. Пералатаць.

перала́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералапіць.

перала́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералатаць.