Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераку́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакуць.

пераку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., што.

Тое, што і перакаваць.

пераку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакусіць.

пералаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.

Палавіць, злавіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пералавіць птушак. □ [Талаш:] — Чаго мы цярпець будзем, навошта спадзявацца? Чакаць, покі нас пераловяць па аднаму. Колас.

перала́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераладзіць.

перала́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераладжваць — пераладзіць (у 2 знач.).

перала́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераладжваць.

перала́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераладзіць.

перала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.

1. Наладзіць, наладзіць усё, многае.

2. Наладзіць нанава, іначай. Трэба было пераладзіць ветразі, іншы нахіл даць ім, і можа б карабель паплыў з яшчэ большым гонам. Дуброўскі. // Настроіць музычны інструмент на іншы лад. Пераладзіць раяль. Пераладзіць струны балалайкі.

пералажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.

Тое, што і перакласці (у 1–4 і 6 знач.). Пералажыць віну на другога. □ Зарэцкі пералажыў відэльцы з месца на месца. Скрыган. Клопат, што ні кажы, не прапаў попусту: ..пералажылі шчарбатыя, падламаныя масты, збудавалі трохі новых. Мележ. Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць іх у парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што. Лужанін.