Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.

перакро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакройваць.

перакро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакроіць.

перакро́йка, ‑і, ДМ ‑кройцы; Р мн. ‑роек; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.

перакрухма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрухмаліць.

перакрухма́ліцца, ‑ліцца; зак.

Аказацца перакрухмаленым. Бялізна перакрухмалілася.

перакрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Занадта накрухмаліць што‑н. Перакрухмаліць кашулю.

2. Накрухмаліць усё, многае.

3. Накрухмаліць нанава, яшчэ раз.

перакрухма́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакрухмальваць.

перакрухма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакрухмаліць.

перакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам або канцом. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, [плывец] бухнуўся галавой у ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору! Колас. Юрка скінуў шапку і, папляваўшы на рукі, так пацягнуў пілу, што аж палена перакруцілася. Курто. Жанчына ўздрыганулася і, як вяртлявы звярок, у момант перакруцілася тварам да чалавека — у профіль да акна. Чорны. — Во! Гэта дарэчы! — перакруціўся на адной назе Віктар. Маўр.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага або празмернага закручвання. Кран перакруціўся. // Распасціся напалам, на часткі ад кручэння. Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Разм. Рэзка перамяніцца, перайначыцца. Віхляй уголас пераказваў Вінцусю Шавелю нечаканае яму рашэнне акругвыканкома. А той пазіраў на сакратара з лёгкім недаверам і не ведаў, як яно так раптам усё перакруцілася... Гартны.

4. Заблытацца, зблытацца. Перакруціліся ніткі.