перако́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакошваць 1 — перакасіць 1.
перако́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакошваць 2 — перакасіць 2.
перако́швацца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перакасіцца.
2. Зал. да перакошваць 1.
перако́швацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да перакошваць 2.
перако́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакасіць 1.
перако́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакасіць 2.
перакрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакрасці.
перакра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакрасці.
перакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. перакраў, ‑крала; зак., каго-што.
Разм. Пакрасці паступова ўсё, многае або ўсіх, многіх.
перакра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пакратаць усё, многае або ўсіх, многіх.
перакро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакроіць.
перакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.
1. Пакроіць што‑н. нанава, іначай. Перакроіць сукенку. // перан. Змяніць, перарабіць што‑н. карэнным чынам. У другой паэме А. Бялевіча — роздум аб дружбе, аб каханні і праклён вайне, што перакроіла па-свойму чалавечыя лёсы, адабрала ў людзей шчасце. Гіст. бел. сав. літ.
2. Пакроіць усё, многае.
перакро́й, ‑ю, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.