Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакараба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; зак., што.

Разм.

1. Скрывіць, пагнуць у многіх месцах; пакарабаціць. Перакарабаціць кнігу.

2. Пакарабаціць усё, многае.

перакара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Карабкаючыся, перамясціцца на другое месца, пералезці цераз што‑н. Перакарабкацца цераз плот.

перакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

1. Накарміць звыш меры; абкарміць. Перакарміць дзіця.

2. Разм. Накарміць, пракарміць усіх, многіх.

перакартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакартаваць.

перакартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Разм. Ператасаваць карты.

перакарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакартаваць.

перакасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакасаваць.

перакасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм.

1. Закрэсліць што‑н. ад пачатку да канца (пра напісанае, намаляванае і пад.). Перакасаваць верш. Перакасаваць старонку рукапісу.

2. Закасаваць, закрэсліць усё, многае.

перакасі́цца, ‑косіцца; зак.

Стаць касым, несіметрычным; скрывіцца. Перакасіліся і дзверы і вокны.

перакасі́ць 1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

Зрабіць што‑н. касым, несіметрычным; скрывіць. Перакасіць раму. Перакасіць каўнер. □ Твар у жанчыны раптам змяніўся: яго перакасіла нянавісць. Скрыган. / у безас. ужыв. Твар у .. [Алы] перакасіла гневам. Яна падскочыла да цёткі Ксюшы і з усяе сілы пляснула далоняй па твары. Карпаў.

перакасі́ць 2, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.

1. што. Скасіць далей за вызначаную мяжу. Дзямян з.. [Мікітам] не сварыўся, не пераараў яму мяжы, не перакасіў. Пестрак.

2. перан.; каго. Скасіць, знішчыць, загубіць усіх, многіх. Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў, стралялі з гармат і быццам бы перакасілі процьму фашыстаў. Новікаў.