Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Нанава скласці кампазіцыю (карціны, музычнага твора і пад.). Перакампанаваць карціну.

перакампано́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакампаноўваць.

перакампано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакампанаваць.

перакампано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакампаноўваць — перакампанаваць.

перакампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Закампасціраваць нанава, яшчэ раз. Перакампасціраваць білет на вячэрні поезд.

перакамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скамплектаваць нанава, яшчэ раз. Перакамплектаваць зкіпаж парахода. Перакамплектаваць бібліятэку.

перакамплекто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакамплектоўваць.

перакамплекто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакамплектаваць.

перакамячы́цца, ‑мечыцца; зак.

Разм. Скамячыцца, пакамячыцца — пра ўсё, многае.

перакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

Разм. Скамячыць, пакамячыць усё, многае.