перазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Моцна азябнуць; перамерзнуць.
пераі́грыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераігрываць — перайграць.
пераі́грывацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераігрываць.
пераі́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перайграць.
перайгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перайграць.
перайгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Сыграць што‑н. паўторна, яшчэ раз. Перайграць нанава эцюд.
2. Сыграць усё, многае. Баяніст, чарнавокі хлопец, слесар суседняй МТС, перайграў бадай усе любімыя песні і танцы. Паслядовіч. Мы перайгралі амаль усе вадэвілі А. П. Чэхава: «Юбілей», «Мядзведзь», «Прапанова», «Хірургія». Сяргейчык.
3. без дап. Разм. Сыграць ненатуральна якую‑н. ролю на сцэне, у кіно і пад. Артыст страціў пачуццё меры і перайграў.
4. Разм. Памяняць якое‑н. рашэнне, пастанову; зрабіць інакш, па-свойму. [Гаруноў:] — Ладна, Аксён, перайграйце план асушэння — на кароўнік. Дуброўскі.
перайма́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пераймальнага. У пераймальнасці пачынаючага паэта прабіваецца і мацнее нешта самастойнае, сваё, новае. Перкін.
перайма́льнік, ‑а, м.
Той, хто запазычвае, пераймае што‑н., робіць так, як хто‑н.
перайма́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы пераймальніку.