Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. Пазваніць зноў, яшчэ раз.

2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім; абзваніць. Перазваніць усім знаёмым.

перазво́н, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перазвоньваць (у 2, 3 знач.) і перазвоньвацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Перазвон Крамлёўскіх курантаў. □ Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў. Касцы ў лугах пачалі сталёвы перазвон. Машара. А званы гудуць, плыве далёка Раніцаю свежай перазвон. Бялевіч. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон, малаткоў. Даніленка.

перазво́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перазваніцца.

2. Званіць папераменна ці адначасова з кім‑н. // Папераменна ці адначасова звінець. Перазвоньваюцца косы на сенажацях.

перазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перазваніць.

2. Званіць папераменна ва ўсе званы. // Звінець папераменна (пра званы, званочкі).

3. Папераменна звінець, удараючыся аб што‑н. або адно аб адно. Глуха гудзелі і перазвоньвалі металам гарматныя вежы. Лынькоў.

пераздава́цца, ‑здаецца; незак.

Зал. да пераздаваць.

пераздава́ць, ‑здай, ‑здаеш, ‑здае; ‑здаём, ‑здаяце.

Незак. да пераздаць.

перазда́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераздаць.

пераздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Павітацца з усімі, многімі.

перазда́ць, ‑здам, ‑здасі, ‑здасць; ‑здадзім, ‑здасца, ‑здадуць; зак., што.

1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.

2. Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме. Мыслівец.

3. Здаць, раздаць нанава (карты).

перазда́ча, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераздаваць — пераздаць.