Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадро́давы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад родамі, папярэднічае родам. Перадродавыя схваткі.

перадру́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

2. Твор, артыкул, перадрукаваны адкуль‑н. Леапольд Гушка, праглядаючы газету, прабег вачыма кароткую нататку — перадрук з польскіх газет. Чорны.

перадрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадрукаваць.

перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты. Шахавец. Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы. «Помнікі».

2. Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную. Чорны.

перадруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

перадруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадрукоўваць.

перадруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадрукаваць.

перадрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм.

1. Прабыць у стане дрыжання некаторы час. [Мікола:] — Змокнеш да ніткі, перадрыжыш, а заўтра яшчэ ў дарогу... Новікаў.

2. Пахвалявацца некаторы час. Не раз перадрыжаў .. [Лабановіч] тут, везучы снапы ці сена, каб не абярнуцца з возам. Колас.

перадрэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца перад рэвалюцыяй, папярэднічае рэвалюцыі. Перадрэвалюцыйная эпоха. Перадрэвалюцыйныя падзеі. // Дарэвалюцыйны. Перадрэвалюцыйнае мастацтва.

перадсвіта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад світаннем, на досвітку, папярэднічае світанню. Перадсвітальны туман. Перадсвітальны час. □ У акно пацягнула перадсвітальным ветрыкам, а хмары нізка і нерухома ляглі на гарызонт. Іпатава.