Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадо́хнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх.

перадпаля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца перад палярным кругам, прымыкае да яго.

перадпасяўны́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае перад сяўбою, папярэднічае сяўбе. Перадпасяўная культывацыя. Перадпасяўная апрацоўка насення. Перадпасяўны перыяд.

перадплечавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да перадплечча. Перадплечавая косць. Перадплечавыя мускулы.

перадпле́чча, ‑а, н.

1. Частка рукі ад локця да кісці. Левае перадплечча.

2. Частка пярэдняй нагі пазваночных жывёл ад плечавога сустава да лапы (капыта).

перадплу́жнік, ‑а, м.

Невялікі плужок, прымацаваны да дышля перад корпусам плуга.

перадплюсна́, ‑ы, ж.

Частка ступні паміж плюсною і галёнкай.

перадплюснявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да перадплюсны. Перадплюснявыя косці.

перадпо́лле, ‑я, н.

Спец. Паласа ўмацаванняў перад галоўнай пазіцыяй абароны пры адсутнасці непасрэднага кантакту з праціўнікам.

перадпускавы́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае перад пускам, папярэднічае пуску якога‑н. прадпрыемства. Перадпускавы перыяд. Перадпускавыя дні.