Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераднядзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад нядзеляй, папярэднічае нядзелі. Пераднядзельны вечар.

перадо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадаіць.

перадо́йка, ‑і, ДМ ‑дойцы; Р мн. ‑доек; ж.

Тое, што і ялавіца.

перадо́к, ‑дка, м.

1. Тое, што і перад ​1 (у 1 знач.).

2. Пярэдняя палавіна калёс, саней і пад. [Стараста] стаяў на каленях у перадку рысоркі і дзвюма лейчынамі люта сцябаў і без таго ўзмыленых коней. М. Ткачоў. Стукаюць камякі снегу аб перадок, вішчаць і спяваюць палазы. Хомчанка. // Пярэдняя развадная частка калёс, машын і пад. Каваль.. з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Перад.. [Святланаю] ляжаў коламі ўверх перадок газіка. Кулакоўскі.

3. Двухколка са снараднай скрыняй, прызначаная для перавозкі гармат. «Саракапятчыкі» — маладыя загарэлыя хлопцы з голенымі галовамі — адчапілі сваю гармату ад перадка і пакацілі. Карпюк.

4. звычайна мн. (перадкі́, ‑оў). Тое, што і перад (у 3 знач.). Бот з хромавымі перадкамі.

перадо́пыт, ‑у, М ‑допыце, м.

Паўторны допыт.

перадо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадарыць.

перадо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадарыць.

перадо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадаўжыць.

перадо́ўжвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадоўжваць.

перадо́ўжваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадаўжыць.