Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадзяўба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадзяўбці, перадзяўбаць.

перадзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і перадзяўбці.

перадзяўбці́, ‑бе; зак., што.

Разм. Здзяўбці ўсё, многае. Куры перадзяўблі ўвесь корм.

перадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.

Разм. Падзяўбціся паміж сабой або з усімі, многімі. Перадзяўбліся пеўні.

перадінфа́рктны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад інфарктам, папярэднічае інфаркту. Перадінфарктны стан.

перадка́мера, ‑ы, ж.

Спец. Частка камеры рухавіка з самазагараннем, прызначаная для ўтварэння гаручай сумесі. Перадкамера дызеля.

перадка́мерны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перадкамеры; які мае ў сваім прыстасаванні перадкамеру.

перадкастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які адбыўся напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Перадкастрычніцкі з’езд Саветаў. // Які бывае перад гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Перадкастрычніцкае сацыялістычнае спаборніцтва.

перадко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перадка.

перадкры́лак, ‑лка, м.

Спец. Вузкая і доўгая рухомая частка крыла, якая служыць для рэгуліроўкі пад’ёмнай сілы самалёта.