Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадзяліць.

перадзе́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадзельваць.

перадзе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадзяліць.

перадзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. перадзёр, ‑дзерла; заг. перадзяры; зак., каго-што.

Тое, што і перадраць.

перадзе́рціся, ‑дзяроцца; пр. перадзёрся, ‑дзерлася; зак.

Тое, што і перадрацца.

перадзёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадзерці.

перадзі́р, ‑у, м.

Спец. Прадукт першага памолу зерня пры вырабе круп.

перадзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перадрацца, перадзерціся.

2. Зал. да перадзіраць.

перадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадраць, перадзерці.

перадзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., што.

1. Падзяліць нанава, іначай. Перадзяліць зямлю.

2. Разм. Падзяліць на часткі ўсё, многае. Перадзяліць усю маёмасць паміж братамі.