Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадво́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадвоіць.

перадво́іць, ‑двою, ‑двоіш, ‑двоіць; зак., што.

Спец. Узараць другі раз. Перадвоіць папар перад сяўбою.

перадво́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадвойваць.

перадво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадвоіць.

перадвы́барны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад выбарамі, папярэднічае выбарам. Перадвыбарны мітынг. Перадвыбарная кампанія. □ На перадвыбарных нарадах выбраны давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты, прыняты зварот да выбаршчыкаў акруг.

перадвы́барчы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перадвыбарны.

перадвыхадны́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае перад выхадным днём, папярэднічае выхадному дню.

перадвясе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад вяселлем, папярэднічае вяселлю. Перадвясельныя турботы.

перадвясе́нні, ‑яя, ‑яе.

Тое, што і перадвеснавы.

перадвячэ́рні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае перад вечарам, папярэднічае вечару. Перадвячэрні час. □ Дзённая гарачыня спала, і вуліца ахіналася перадвячэрнім халадком і цішынёю. Карпаў.