перагрэ́ў, ‑грэву, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.
перагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Пагрэцца вельмі моцна, больш, чым трэба. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.
2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі праменямі, у лазні і інш., нанесці шкоду свайму здароўю. Перагрэцца на сонцы.
перагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., што.
1. Нагрэць вельмі моцна, больш, чым трэба. Перагрэць паяльнік. Перагрэць рухавік.
2. Спец. Нагрэць вышэй тэмпературы кіпення адпаведнай вадкасці.
перагу́д, ‑у, м.
Працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то ўзмацняецца. Я люблю густыя шумы, Перагуд высокіх хвой. Жылка.
перагу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагуквацца.
перагу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе; пераклікацца. Гулі ў цемры сірэны санітарных аўтамабіляў, патрулі перагукваліся, вецер разносіў па вуліцах пах дыму. Мікуліч. Недзе перагукваліся дзявочыя галасы. Крапіва. / Пра птушак, жывёл. Над вёскай павісла цішыня, толькі на далёкім жытнім палетку перагукваліся перапёлкі. Чарнышэвіч.
перагукну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся.
Зал. да перагуквацца.
перагу́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перагульваць — перагуляць (у 2 знач.).
перагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перагуляць.
перагуля́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перагуляць.