Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перагры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагрызці.

перагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.

1. Грызучы, перакусіць надвае, падзяліць на часткі. Завязаўшы на нітцы вузельчык, Іван перагрызае яе вострымі беласнежнымі зубамі. Лынькоў.

2. Пагрызці ўсё, многае.

•••

Горла перагрызці — жорстка, бязлітасна расправіцца з кім‑н. у парыве злосці.

перагры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; зак.

1. Перакусацца (пра жывёл).

2. перан. Разм. Перасварыцца.

перагрымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Загрыміравацца нанава, іначай. Перагрыміравацца ў іншы грым.

перагрымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Загрыміраваць нанава, іначай. Перагрыміраваць артыста.

перагрыміро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагрыміравацца.

2. Зал. да перагрыміроўваць.

перагрыміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагрыміраваць.

перагрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагрэбці.

перагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. перагроб, ‑грэбла; зак., што.

1. Грабучы, падграбаючы, перамясціць з аднаго месца на другое.

2. Згрэбці ўсё, многае.

перагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перагрэць.

2. у знач. прым. Нагрэты вельмі моцна. Перагрэты матор. □ Вецер пах ракой, жалезам, Перагрэтым хвойным лесам, Перапаленым бензінам І няяснаю журбою. Панчанка.

3. у знач. прым. Спец. Нагрэты вышэй тэмпературы кіпення адпаведная вадкасці. Перагрэтая пара.