Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перага́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагаціць.

перагі́б, ‑у, м.

1. Лінія згібання чаго‑н. На перагібе ліста.

2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў чыёй‑н. дзейнасці, шкодная крайнасць. Барацьба з перагібамі.

перагіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагібаць — перагнуць.

перагіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагібаць.

перагіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагнуць.

перагі́бшчык, ‑а, м.

Разм. Той хто дапускае ў сваёй дзейнасці перагібы (у 2 знач.). — Перагібшчыкі, скупыя на добрае слова, давялі чалавека, яго сям’ю да адчайнага становішча. Лобан. [Сымон:] — Хачу ў адным са сваіх літаратурных герояў паказаць перагібшчыка. Як вядома, яны нямала нарабілі бяды... Хведаровіч.

перагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагінаць.

перагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагнуць.

перагі́нуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Загінуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё.

перагла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагладзіць.