Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перагаво́ршчык, ‑а, м.

Уст. Той, хто вядзе перагаворы з праціўнікам; парламенцёр.

перагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Выказаць многія здагадкі, меркаванні. [Марыя:] — Ні я, ні бацькі мае нічога не ведалі пра яго [брата] з таго часу, як ён пайшоў у армію. Чаго толькі не перадумалі, чаго не перагадалі! Кулакоўскі.

перага́дзіць, ‑гаджу, ‑гадзіш, ‑гадзіць; зак., што.

Разм. Загадзіць усё, многае.

перагаласо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята. Савіцкі.

перагаласо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Спец. Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.

перагалі́цца, ‑галюся, ‑голішся, ‑галіцца; зак.

Разм. Пагаліцца нанава, яшчэ раз.

перагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Пагаліць нанава, яшчэ раз.

2. Пагаліць усіх, многіх або ўсё, многае.

пераганя́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да пераганяць.

пераганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перагнаць.

перага́р, ‑у, м.

1. Тое, што перагарэла. Усё нясуць, усё цягнуць той перагар і сыплюць ля сваіх хат і агародаў, каб менш было гразі. Ус.

2. Пах чаго‑н. перагарэлага. У паветры пахла перагарам бензіну і саляркі. Гроднеў. // Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў. Ад Вадзіла патыхае перагарам гарэлкі і тытунём. Паўлаў.

перагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Перанесці, перажыць (нястачу, гора). Трэба перабыць, перагараваць гэтыя дні і зрабіць сабе тое, за што можна будзе ўхапіцца, калі цяперашняе гора пройдзе. Чорны.