шчуплава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Мізэрны на выгляд, слабы, несамавіты. [Васіль] павярнуўся да бацькі — такі ж маленькі, шчуплаваты, як натапыраны верабей. Даніленка.
шчу́пласць, ‑і, ж.
Уласцівасць шчуплага; мізэрнасць, слабасць.
шчу́пленькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памянш.-ласк. да шчуплы. Здрыгануўся хлопчык злёгку, К дзеду ціснецца бачком, Такі шчупленькі ён, крохкі, Вочкі ж бліскаюць агнём. Колас.
шчу́плы, ‑ая, ‑ае.
Мізэрны, слабы, худы, нягеглы. Шыракаплечы, .. [хлопец] адчуваў сябе нязграбна ў пінжачку, відаць, пашытым на больш шчуплага чалавека. Паслядовіч. Худое, шчуплае цельца было нерухомым. Якімовіч.
шчур 1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур 2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур 3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур? Колас.
шчы́глік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да шчыгол. Спелы яблык блішчыць на прыпёку, Смелы шчыглік пяе пра жыццё — не пра смерць. Лужанін.
шчыглі́ха, ‑і, ДМ ‑лісе, ж.
Самка шчыгла.
шчыгляня́ і шчыглянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; м.
Птушаня шчыгла.
шчыгля́тнік, ‑а, м.
Птушкалоў, аматар шчыглоў.
шчыгля́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шчыгла, уласцівы шчыглу. Шчыглячы спеў.