ураўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. што. Зрабіць аднолькавым па вазе, прывесці ў раўнавагу.
2. перан.; што. Дабіцца раўнавагі, поўнай адпаведнасці ў чым‑н. Ураўнаважыць сілы праціўнікаў.
3. перан.; каго-што. Прывесці ў роўны, спакойны стан; супакоіць. Гутарка ўраўнаважыла ўсхваляванага хлапца. □ Хвілін праз колькі Візэнер ураўнаважыў свой душэўны стан. Шамякін.
ураўнава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаваць і стан паводле знач. дзеясл. ураўнавацца.
ураўнава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ураўнаваць.
ураўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Стаць роўным у якіх‑н. адносінах.
ураўнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.
Зрабіць роўным, аднолькавым у якіх‑н. адносінах.
ураўне́нне, ‑я, н.
Матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь. Алгебраічнае ўраўненне. Трыганаметрычныя ўраўненні. Ураўненне з двума невядомымі.
•••
Біквадратнае ўраўненне — прыватны выпадак ураўнення чацвёртай ступені, рашэнне якога зводзіцца да рашэння квадратнага ўраўнення.
ураўні́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Разм. Аднолькавае, нічым не апраўданае ўраўноўванне чаго‑н. — Бы жывяце ў абшчыне, — зноў устаў бургамістр, — але яна яшчэ не ўмацавалася. І ты, стары, не гні, ураўнілаўкі тут ніякай не будзе. Федасеенка. // Сістэма аплаты працы незалежна ад яе колькасці і якасці. Ліквідаваць ураўнілаўку ў зарплаце.
ураўні́лаўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да ураўнілаўкі. Ураўнілаўскае размеркаванне прадуктаў.
ураўно́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўноўваць — ураўнаваць.
ураўно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ураўнавацца.
2. Зал. да ураўноўваць.