дзясна́, ‑ы́; мн. дзя́сны (з ліч. 2, 3, 4 дзясны́), дзя́снаў; ж.
Слізістая абалонка поласці рота, якая пакрывае зубныя адросткі сківіц. Верхняя губа падымалася ўгору і расчыняла дзясны з буйнымі крэпкімі зубамі. Колас. [Мікалай] глядзеў на малога і смяяўся, а той таксама скрывіўся, пускаючы сліну і паказваючы голыя чырвоныя дзясны. Дамашэвіч.
дзятва́ 1, ‑ы, ж., зб.
Лічынкі пчол, чарва; маладыя пчолы.
дзятва́ 2, ‑ы, ж., зб.
Разм. Дзеці (у 1 знач.). [Двор] аж гудзеў ад піску, смеху, крыку і плачу дзятвы. Хомчанка.
дзятко́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяткора, належыць яму. Дзяткораўскія абавязкі. Дзяткораўскі допіс.
дзя́тлавіна, ‑ы, ж.
Дзяцеліна, дзяцельнік. Трава расла ля самых каляін, густа бялелі галоўкі дзятлавіны, пахла мятай і рамонкамі. Хадкевіч. Пад мордай у каня ляжала зялёная прывялая дзятлавіна, але ён не еў. Сачанка.
дзя́тлаў, ‑ава.
Які належыць дзятлу. Дзятлава гняздо.
дзятляня́ і дзятлянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня дзятла.
дзяўба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзяўбці, дзяўбаць.
дзяўба́цца, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і дзяўбціся.
дзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і дзяўбці. Дзяўбаць корм. Дзяўбаць кіркамі мёрзлую зямлю. □ Хведару даручылі не абы-якую справу: часаць шулы, дзяўбаць пазы па абодва бакі шулаў. Мележ. На Заранскім пункце агляду вагонаў здаўна павялося, што калі ўжо нападуць на чалавека, дык адчэпяцца не хутка. Дзень дзяўбаць будуць, два дні, ды на трэці яшчэ застанецца. Васілёнак.