Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзесяцібо́рац, ‑рца, м.

Спец. Спартсмен, удзельнік спаборніцтва па дзесяцібор’ю.

дзесяцібо́рства, ‑а, н.

Спаборніцтва па лёгкай атлетыцы, якое праводзіцца па дзесяці відах спорту.

дзесяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Геаграфічная карта з маштабам дзесяць вёрст у цалі.

дзесяцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой утвараюць дзесяць вуглоў.

дзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца дзесяць год. Дзесяцігадовая служба.

2. Узростам у дзесяць год. Дзесяцігадовая дзяўчынка.

дзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дзесяць год. За два гады .. [Алена] навучылася ўсяму, чаму ў звычайных мірных умовах нельга было б навучыцца і за дзесяцігоддзе. Шамякін.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзесяць год таму назад. Дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.

дзесяціго́дкі ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Поўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў СССР з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Скончыць дзесяцігодку. Музычная дзесяцігодка.

дзесяцігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае дзесяццю плоскасцямі.

дзесяцігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дзесяць граней.

дзесяцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дэкада.