глі́сны, ‑ая, ‑ае.
Выкліканы глістамі.
глі́сны, ‑ая, ‑ае.
Выкліканы глістамі.
гліст, ‑а,
Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.
глістаго́нны, ‑ая, ‑ае,
Прызначаны для выдалення глістоў (пра лякарства).
гліцы́нія, ‑і,
Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.
гліцэры́на, ‑ы,
Бясколерная саладкаватая масляністая вадкасць, якая атрымліваецца з тлушчаў для медыцынскіх і тэхнічных мэт.
[Ням. Glyzerin ад грэч. glykeros.]
гліцэры́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гліцэрыны.
гло́бус, ‑а,
Зменшаная ў мільёны разоў мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.
[Ад лац. globus — шар.]
гло́бусны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да глобуса.
глог, ‑у,
Кустовая або невялікая дрэўная расліна сямейства ружакветных з ядомымі ярка-чырвонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі (скарыстоўваецца для стварэння жывой калючай агароджы).
гло́мазд, ‑у,