Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фыркаць, ; незак.

  1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў.

    • Конь фыркае.
  2. З шумам, з перарывамі выпускаць газ, пару.

    • Кран фыркае.
  3. перан. Выказваць незадаволенасць чым-н. (разм.).

    • Усім незадаволены, на ўсіх фыркае.

|| аднакр. фыркнуць, .

|| наз. фырканне, .