Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскудахтацца, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна і доўга кудахтаць.

    • Куры раскудахталіся.
  2. Пачаць гаварыць доўга, усхвалявана (разм.).

    • Сёння наша бабуля раскудахталася (перан. раскрычалася без прычыны).

раскудзеліцца, ✂; зак. (разм.).

Растрапацца, раздзяліцца на валокны.

  • Вяроўка раскудзелілася.

|| незак. раскудзельвацца, ✂.

раскудзеліць, ✂; зак. (разм.).

Растрапаць, раздзяліць на валокны; раскудлаціць.

  • Вецер раскудзеліў валасы.

|| незак. раскудзельваць, ✂.

раскудлаціцца, ✂ і раскудлачыцца, ✂; зак. (разм.).

Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску).

|| незак. раскудлачвацца, ✂.

раскудлаціць, ✂ і раскудлачыць, ✂; зак. (разм.).

Растрапаць; зрабіць кудлатым.

|| незак. раскудлачваць, ✂.

раскулачыць, ✂; зак.

Пазбавіць заможных сялян (кулакоў) зямлі, сродкаў вытворчасці і палітычных правоў.

|| незак. раскулачваць, ✂.

|| наз. раскулачванне, ✂.

раскупіць, ✂; зак. (разм.).

Купіць усё (пра некалькіх, многіх пакупнікоў).

  • Р. кнігі.
  • Р. увесь тавар.

|| незак. раскупляць, ✂.

раскупорыцца, ✂; зак.

Раскрыцца (пра што-н. закупоранае).

|| незак. раскупорвацца, ✂.

|| наз. раскупорванне, ✂.

раскупорыць, ✂; зак.

Адкрыць закупоранае.

  • Р. бутэльку.

|| незак. раскупорваць, ✂.

|| наз. раскупорванне, ✂.

раскурыцца, ✂; зак.

  1. Распаліцца, разгарэцца (пра папяросу, цыгару, люльку).

  2. Курыць не перастаючы (разм.).

|| незак. раскурвацца, ✂.