Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгада, , ж.

  1. Карысць, прыбытак; разлік.

    • Атрымаць выгаду.
    • Няма выгады ехаць туды.
  2. Тое, што і выгода (у 1 і 2 знач.).

выгадавацца, ; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту, вырасці.

  • Дзяўчынка выгадавалася ў дзіцячым доме.

выгадаваць, ; зак.

Даглядаючы, вырасціць.

  • В. дзяцей.
  • В. сад.

|| незак. выгадоўваць, .

выгадаць, ; зак.

Зберагчы, набыць, знайсці (пра час, сродкі, матэрыял).

  • В. час.
  • В. кавалак тканіны пры раскроі.

|| незак. выгадваць, .

выгадны, .

  1. Які прыносіць выгаду, карысць.

    • Выгаднае пагадненне.
  2. Які мае перавагу, спрыяльны, добры.

    • Выгаднае становішча.
    • Выгаднае месца для будаўніцтва.

|| наз. выгаднасць, .

выгаладацца, ; зак.

Тое, што і прагаладацца.

выгалець, ; зак.

Стаць пустым, голым.

  • Усё навокал выгалела.

выгаліць, ; зак.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выбрыць.

|| незак. выгольваць, .

|| звар. выгаліцца, .

|| незак. выгольвацца, .

выган, , м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. выганны, .

выгар, , м.

Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам.