Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскошны, .

  1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю.

    • Р. кабінет.
    • Р. касцюм.
  2. Пышны, прыгожы; незвычайны.

    • Раскошныя валасы.
  3. Прасторны, велічны і прыгожы.

    • Р. палац.

|| наз. раскошнасць, .

раскрасці, ; зак.

Крадучы па частках, расцягнуць, развалачы што-н. поўнасцю, да канца.

  • Р. маёмасць, гаспадарку.

|| незак. раскрадаць, і раскрадваць, .

|| наз. раскраданне, і раскрадванне, .

раскроіць, ; зак.

  1. Кроячы, разрэзаць.

    • Р. матэрыял на касцюмы.
  2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).

  3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).

    • Р. лоб шабляй.

|| незак. раскройваць, .

|| наз. раскройванне, і раскрой, .

|| прым. раскройны, .

раскруціцца, ; зак.

  1. Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).

    • Вяроўка раскруцілася.
  2. Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).

    • Пакунак раскруціўся.
  3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.

    • Раскруцілася цэлая шпулька нітак.
  4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).

    • Кола раскруцілася.
  5. Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.

    • Адтуліна раскруцілася.

|| незак. раскручвацца, .

раскруціць, ; зак.

  1. Развіць звітае, скручанае.

    • Р. дрот.
  2. Разгарнуць, разраўняць (што-н. скручанае).

    • Р. вуду.
  3. Разгарнуць, зняць (што-н. наматанае, накручанае).

    • Р. шалік.
  4. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю.

    • Р. кола.
  5. Пашырыць у дыяметры.

    • Р. дзірку.

|| незак. раскручваць, .

|| наз. раскручванне, .

раскрыжаванне, , н.

  1. гл. раскрыжаваць.

  2. Разыходжанне дарог у выглядзе крыжа.

раскрыжаваць, ; зак.

Раскінуць крыжам (рукі).

|| незак. раскрыжоўваць, .

|| наз. раскрыжоўванне, .

|| наз. раскрыжаванне, .

раскрытыкаваць, ; зак.

Падвергнуць рэзкай крытыцы.

  • Р. кнігу.
  • Р. брыгадзіра на сходзе.

|| незак. раскрытыкоўваць, .

раскрыцца, ; зак.

  1. Стаць раскрытым.

    • Парасон раскрыўся.
  2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.

    • Дзіця раскрылася.
  3. Стаць бачным, адкрыцца вачам.

    • Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.
  4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.

    • Р. перад сябрам.
  5. Стаць вядомым; выкрыцца.

    • Злачынства раскрылася.

|| незак. раскрывацца, .

раскрыць, ; зак.

  1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае, агаліць.

    • Р. кнігу.
    • Р. хату.
    • Р. парасон.
  2. Выявіць, зрабіць вядомым, растлумачыць.

    • Р. акцёрскія здольнасці.
    • Р. змест твора.
    • Р. злачынства.
    • Р. тайну (перан.).
  3. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

    • Р. стаянку першабытнага чалавека.
  4. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

    • Р. свае думкі перад сябрам.

|| незак. раскрываць, .

|| наз. раскрыццё, .