Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскамплектаваць, ✂; зак.

Парушыць камплект, камплектнасць чаго-н.

|| незак. раскамплектоўваць, ✂.

раскамячыць, ✂; зак.

Разняць сціснутыя ў кулак пальцы.

  • Р. кулак.

|| незак. раскамечваць, ✂.

раскапаць, ✂; зак.

  1. Капаючы, раскідаць, разрыць што-н.

    • Р. снег.
    • Р. курган.
  2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым-н.; знайсці.

    • Р. цікавыя матэрыялы ў архіве.

|| незак. раскопваць, ✂.

|| наз. раскопванне, ✂ і раскопка, ✂.

раскапусціцца, ✂; зак. (разм.).

Шырока рассесціся, разваліцца (часцей пра жанчыну).

раскаркаваць, ✂; зак.

Выняць корак.

  • Р. бутэлькі.

|| незак. раскаркоўваць, ✂.

раскаркацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна каркаць.

  • Вароны раскаркаліся.

раскарміць, ✂; зак.

Сытна кормячы, зрабіць тлустым, сытым.

  • Р. свіней.

|| звар. раскарміцца, ✂.

|| незак. раскормліваць, ✂.

раскарчаваць, ✂; зак.

Расчысціць ад пнёў, хмызняку.

  • Р. паляну ў лесе.

|| незак. раскарчоўваць, ✂.

|| наз. раскарчоўванне, ✂ і раскарчоўка, ✂.

раскасіраваць, ✂; зак. (спец.).

Расфарміраваць, ліквідаваць.

  • Р. аб’яднанне.

раскатурхацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Абудзіцца ад сну.

    • Кастусь доўга не мог р. ад сну.
  2. перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца.

    • Нарэшце дзеці раскатурхаліся.

|| незак. раскатурхвацца, ✂.