агле́дзець, ✂; зак.
-
Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.
-
Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).
-
Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.
|| незак. аглядваць, ✂ і аглядаць, ✂.
|| наз. агляд, ✂.
агло́блі, ✂, ж.
Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.
- Прымацаваць новыя а.
- Павярнуць а. (перан. пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты; разм.).
|| прым. аглабельны, ✂.
- Аглабельная крытыка (перан.).
аглуша́льны, ✂.
Які можа аглушыць, надта моцны.
|| наз. аглушальнасць, ✂.
аглушы́ць, ✂; зак.
-
гл. глушыць.
-
Пазбавіць слыху або яснасці слыху.
|| незак. аглушваць, ✂ і аглушаць, ✂.
агляда́льнік, ✂, м.
Аўтар газетнага, часопіснага і пад. агляду навін за пэўны час.
- Міжнародны а.
- Спартыўны а.
|| прым. аглядальніцкі, ✂.