Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агарну́ць, ; зак.

  1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

    • А. коўдрай дзіця.
  2. перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

    • Летні вечар агарнуў зямлю.
  3. перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

    • Думкі пра дом агарнулі хлопца.
    • Млявасць агарнула ўсё цела.
  4. Абняць, ахапіць.

    • Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. агортваць, .

|| звар. агарнуцца, .

|| незак. агортвацца, .

агаро́д, , м.

Участак зямлі звычайна каля дома для вырошчвання агародніны.

  • Зацвіў мак у агародзе.
  • Агарод гарадзіць (разм.) —
    1. пачынаць якую-н. клапатлівую справу;
    2. гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць.
  • Кідаць каменьчыкі ў агарод чый (разм.) — рабіць намёкі, заўвагі, адзывацца пра каго-н. неадабральна.

|| прым. агародны, .

  • Агародныя культуры.

агаро́джа, , ж.

Плот, тын і пад. вакол чаго-н.

  • А. вакол дома.

|| прым. агароджавы, .

агаро́днік, , м.

Чалавек, які займаецца агародніцтвам; гаспадар агарода.

|| ж. агародніца, .

|| прым. агародніцкі, .

агаро́дніна, , ж., зб.

Агародныя плады і зеляніна, якія скарыстоўваюцца ў ежу (агуркі, цыбуля, морква, буракі і пад.).

  • Суп з агародніны.

|| прым. агароднінны, .

  • Агароднінная база.

агаро́дніцтва, , н.

Развядзенне, вырошчванне агародніны як галіна сельскай гаспадаркі.

  • Парніковае а.
  • Прамысловае а.

|| прым. агародніцкі, .

агаро́днічаць, ; незак. (разм.).

Займацца агародніцтвам.

агаро́дчык, , м.

Абгароджаны кавалачак зямлі каля сядзібы, дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік.

|| прым. агародчыкавы, .

агаро́шыць, ; зак. (разм.).

Ашаламіць, паставіць каго-н. у тупік.

  • А. нечаканым пытаннем.

|| незак. агарошваць, .

ага́т, , м.

Цвёрды, з слаямі рознай афарбоўкі мінерал, які выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў, дробных вырабаў і ў тэхніцы.

|| прым. агатавы, .

  • Агатавыя вочы.