Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рапірыст, ✂, м.

Спартсмен-фехтавальшчык на рапірах.

|| ж. рапірыстка, ✂.

рапс, ✂, м.

Аднагадовая травяністая алейная і кармавая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі і шыза-зялёнымі лістамі.

|| прым. рапсавы, ✂.

рапсодыя, ✂, ж.

Музычны твор на тэмы народных песень, эпічных паданняў.

  • Венгерская р. Ліста.

раптам, прысл.

  1. Знянацку, нечакана, неспадзявана.

    • Р. пачуўся стрэл.
  2. У спалучэнні са словам «яшчэ» ужыв. у якасці часц. са знач.: а калі.

    • Р. яшчэ захварэе.

раптоўны, ✂.

Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана.

  • Р. разрыў адносін паміж сябрамі.

|| наз. раптоўнасць, ✂.

рапуха, ✂, ж.

Палявая жывёліна, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага, зямлістага колеру.

рапушка, ✂, ж.

Невялікая прэснаводная рыбка сямейства ласасёвых.

рарытэт, ✂, м. (кніжн.).

Выключна рэдкая, каштоўная рэч, цуд.

|| прым. рарытэтны, ✂.

раса​1, ✂, ж.

Гістарычна ўзнікшая група чалавецтва, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

  • Белая р.
  • Жоўтая р.
  • Мангалоідная р.
  • Негроідная р.

|| прым. расавы, ✂.

раса​2, ✂, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.