Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рамонтнік, ✂, м.

Рабочы, які займаецца рамонтам​1.

|| ж. рамонтніца, ✂.

рампа, ✂, ж. (спец.).

  1. Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны.

  2. Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

    • Агні рампы.

|| прым. рампавы, ✂.

рамштэкс, ✂, м.

Адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны.

  • Р. з гарнірам.

|| прым. рамштэксны, ✂.

рамшчык, ✂, м.

Рабочы, які працуе на лесапільнай раме.

рамяство, ✂, н.

Прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-н. тавараў ручным, саматужным спосабам.

|| прым. рамесны, ✂.

рана​1, ✂, ж.

Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці.

  • Агнястрэльная р.
  • Душэўная р. (перан.).

|| памянш. ранка, ✂.

|| прым. ранавы, ✂ і ранны, ✂.

  • Ранавая інфекцыя.
  • Ранны канал.

рана​2, прысл.

  1. Раніцай, уранні.

    • З вечара да рана (наз.).
  2. Раннім часам; пра ранні час.

    • Прыехаць вельмі р.
  3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

    • Р. вярнуцца дадому.
    • Р. легчы спаць.

◊

  • Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

ранавата, прысл. (разм.).

Крыху рана ​2.

  • Абедаць яшчэ р.

ранак, ✂, м.

Пачатак дня, раніца.

◊

  • Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

ранг, ✂, м.

  1. Катэгорыя, разрад, клас ​2.

    • Вышэйшы р.
  2. Званне, чын.

    • Дыпламатычныя рангі.
    • Капітан другога рангу.

|| прым. рангавы, ✂.