Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двукоссе, ✂, н.

Значкі (« ») для выдзялення простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, ужытых ва ўмоўным або іранічным сэнсе.

  • Узяць цытату ў д.
  • Вучоны ў двукоссі (так званы; іран.).

двукроп’е, ✂, н.

Знак прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над другой.

двурушнік, ✂, м. (пагард.).

Чалавек, які паказвае, што ён адданы каму-н., а на справе дзейнічае на карысць варожага боку.

|| ж. двурушніца, ✂.

|| прым. двурушніцкі, ✂.

двурушніцтва, ✂, н. (пагард.).

Паводзіны двурушніка.

  • Палітычнае д.

|| прым. двурушніцкі, ✂.

двурушнічаць, ✂; незак. (пагард.).

Быць двурушнікам, дзейнічаць, як двурушнік.

|| зак. здвурушнічаць, ✂.

двухаблічны, ✂ (кніжн.).

Тое, што і двудушны.

|| наз. двухаблічнасць, ✂.

двухадзіны, ✂ (кніжн.).

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двухбортны, ✂.

Пра верхняе адзенне: з двума бартамі і двума радамі гузікаў.

  • Д. касцюм.

двухвярстовы, ✂.

Працягласцю ў дзве вярсты.

  • Двухвярстовая адлегласць.

двухгадзінны, ✂.

  1. Які працягваецца дзве гадзіны.

    • Д. даклад.
  2. Прызначаны на дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; разм.).

    • Д. параход.