Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухколерны, .

Які мае ў сваёй афарбоўцы два колеры або складаецца з дзвюх частак рознага колеру.

  • Двухколерная тканіна.
  • Д. сцяг.

двухколка, , ж.

Павозка на двух колах.

  • Санітарныя двухколкі адвозілі раненых.

|| прым. двухколы, .

двухкратны, .

Двухразовы; павялічаны ў два разы.

  • Д. напамін.
  • У двухкратным размеры.
  • Д. чэмпіён.

двухкрылыя, , н. (спец.).

Атрад насякомых, які мае адну (пярэднюю) пару крылаў (напр., мухі, камары і пад.).

двухлітровы, .

Ёмістасцю ў два літры.

  • Д. збан.

двухмерны, .

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухмернасць, .

двухмесны, .

Прызначаны для дваіх.

  • Двухмеснае купэ.
  • Д. нумар (у гасцініцы).
  • Д. веласіпед.

двухметровы, .

Мерай у два метры.

  • Двухметровая вышыня.

двухмоўны, .

  1. Які карыстаецца дзвюма мовамі ў роўнай меры.

    • Двухмоўнае насельніцтва.
  2. Падрыхтаваны і выдадзены на дзвюх мовах.

    • Д. слоўнік.

|| наз. двухмоўе, .

двухпавярховы, .

  1. Вышынёй у два паверхі.

    • Д. дом.
  2. перан. Пра вымаўляемае, напісанае: вельмі складаны, грувасткі.

    • Двухпавярховая фраза.