Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухтыднёвы, ✂.

  1. Які працягваецца два тыдні.

    • Д. адпачынак.
  2. Узростам у два тыдні.

    • Двухтыднёвыя парасяты.

двухтысячны, ✂.

  1. Ліч. парадкавы ліч. да дзве тысячы.

  2. Які налічвае дзве тысячы.

    • Д. атрад.
  3. Вартасцю ў дзве тысячы рублёў (разм.).

    • Д. дыван.

двухчлен, ✂, м. (спец.).

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць двух адначленаў, біном.

|| прым. двухчленны, ✂.

джаз, ✂, м.

Аркестр, які складаецца пераважна з духавых, ударных шумавых інструментаў і спевакоў-салістаў, а таксама прызначаная для такога аркестра музыка, якая спалучае ў сабе рысы еўрапейскай і афрыканскай традыцый.

  • Іграе д.
  • Іграць у стылі джаза.
  • Аматары джаза.

|| прым. джазавы, ✂.

  • Джазавая музыка.

джазіст, ✂, м.

Музыкант, які грае ў джазе.

|| ж. джазістка, ✂.

джаз-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да джаза, напр. джаз-ансамбль, джаз-аркестр, джаз-музыка.

джала, ✂, н.

  1. Колючая частка органа абароны і нападу ў пчол, вос, шэршняў і інш., а таксама раздвоены язык у ядавітых змей.

    • Д. пчалы.
    • Змяінае д.
  2. Вастрыё колючага ці рэжучага інструмента, прадмета.

    • Д. косы.
  3. перан. Пра што-н. вострае, з’едлівае.

    • Д. сатыры.

|| памянш. джальца, ✂.

|| прым. джальны, ✂.

джаліць, ✂; незак.

  1. Пра насякомых, змей: раніць джалам, кусаць.

    • Пчолы джаляць.
  2. перан. Раніць крыўднымі словамі, колкімі заўвагамі.

    • Колкія заўвагі джалілі яго, выводзілі з раўнавагі.

|| зак. уджаліць, ✂.

  • Уджаліла змяя.

джгаць, ✂; незак. (разм.).

  1. каго (што). Калоць, раніць джалам (пра насякомых, змей).

    • Авадні і сляпні джгалі няўмольна.
  2. Хутка ісці або бегчы.

    • Лявон джгаў без аглядкі.

|| аднакр. джгануць, ✂ і джгнуць, ✂.

|| наз. джганне, ✂.

джоўль, ✂, м.

Адзінка энергіі, работы і колькасці цеплыні.