Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

джунглі, .

Густы непраходны лясны зараснік у балоцістых мясцовасцях трапічных краін.

  • Закон джунгляў (перан. аб адкрытым самавольстве і насіллі).

|| прым. джунглевы, .

джут, , м.

Травяністая расліна, што разводзіцца пераважна ў Індыі, з валакна якой вырабляюць грубую тканіну, вяроўкі, канаты.

|| прым. джутавы, .

джыгіт, , м.

Умелы наезнік на асядланым кані (спачатку ў каўказскіх горцаў).

|| прым. джыгіцкі, .

джыгітаваць, ; незак.

Займацца джыгітоўкай.

джыгітоўка, , ж.

Разнастайныя складаныя практыкаванні на асядланым кані, які шпарка бяжыць (першапачат. ў каўказскіх горцаў, казакаў).

джын1, , м.

Англійская гарэлка, прыпраўленая ядлаўцовымі ягадамі.

  • Адведалі па чарцы джыну.

джын2, , м.

У арабскай і персідскай міфалогіі: назва злога духу.

  • Выпусціць джына з бутэлькі (кніжн.) — даць волю злым сілам.

джынсавы, .

  1. гл. джынсы.

  2. Пра матэрыю: такая, з якой шыюць джынсы.

джынсы, .

Штаны (часцей сінія) з жорсткай баваўнянай тканіны, якія прашыты каляровымі ніткамі і якія шчыльна аблягаюць цела.

  • Мужчынскія, жаночыя д.

|| прым. джынсавы, .

джып, , м.

Амерыканскі легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці.