Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ракіта, ✂, ж.

Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых.

|| прым. ракітавы, ✂.

ракітнік, ✂, м.

Зараснік ракіты, кусты ракіты.

ракурс, ✂, м. (спец.).

  1. Перспектыўнае скарачэнне аддаленых ад гледача частак адлюстраванага на плоскасці прадмета.

  2. У фота- і кіназдымцы: незвычайная перспектыва, якая ўзнікае ў выніку неаднолькавага ўдалення аддалення ад аб’ектыва частак здымаемага аб’екта, калі аптычная вось аб’ектыва накіроўваецца на прадмет не прама, а пад вуглом, знізу або зверху.

|| прым. ракурсны, ✂.

ракушнік, ✂, м.

Порыстая вапнавая горная парода, якая складаецца з ракавін марскіх жывёл, змацаваных вапняковым ілам.

|| прым. ракушачны, ✂.

ракфор, ✂, м.

Гатунак сыру з плесневым грыбком, які адрозніваецца асаблівай вастрынёй смаку і паху.

рала, ✂, н.

Адгаліненне ствала дрэва; тоўсты сук.

|| прым. ралісты, ✂.

  • Ралістая дзічка.

ралі, нескл., н.

Аўта- або мотагонкі на спецыяльных спартыўных машынах паводле зададзенага рэжыму руху.

  • Мнагадзённае аўтамабільнае р.

|| прым. ралійны, ✂.

раліст, ✂, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў ралі.

ралля, ✂, ж.

Узаранае поле, узараная глеба.

  • Свежая р.

рам...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рамонту, напр. рамбрыгада, рамзавод, рамкантора.