Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грыф3, , м.

  1. Штэмпель з узорам чыйго-н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля.

  2. Спецыяльны надпіс на кнігах і дакументах.

    • Брашура з грыфам «На правах рукапісу».

грыфель, , м.

  1. Палачка з асобай пароды сланцу для пісання на грыфельнай дошцы.

  2. Тое, што і графіт (у 2 знач.).

|| прым. грыфельны, .

грыфон, , м.

Скульптурны, жывапісны і пад. відарыс антычнага грыфа (у 1 знач).

грэбаваць, ; незак.

Быць грэблівым у адносінах да каго-, чаго-н.

  • Ён нічым не грэбуе.

|| зак. пагрэбаваць, .

|| наз. грэбаванне, .

грэбацца, ; незак. (разм.).

Корпацца.

  • Г. на агародзе.

грэбаць, ; незак. (разм.).

Капаць (рукамі, пальцамі і пад.).

  • Г. зямлю.

грэбень, , м.

  1. Пласцінка з радам зубоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.

  2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. у розных галінах вытворчасці (спец.).

    • Прадзільны г.
  3. Мясісты нарост на галаве некаторых птушак.

    • Г. пеўня.
  4. перан. Вяршыня чаго-н.

    • Г. хвалі.
    • Горны г.

|| памянш. грабеньчык, .

|| прым. грабеньчыкавы, .

|| прым. грабенны, , грабянёвы, і грабнявы, .

  • Грабеннае прадзенне (камвольнае).
  • Грабенны (грабянёвы) выраст.
  • Грабнявыя культуры (якія вырошчваюцца на грабянях град).

грэблівы, .

Які гідліва адносіцца да неахайнасці і ўсюды яе падазрае.

  • Г. чалавек.

|| наз. грэблівасць, .

грэбля, , ж.

Насціл з бярвення ці галля для праезду па гразкім месцы, гаць.

|| памянш. грэбелька, .

грэбці, ; незак.

  1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

    • Г. сена.
  2. Разграбаць, капаць.

    • Г. пясок.
  3. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе.

    • Г. дабро.
    • Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).