Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грымнуць, ; зак.

  1. гл. грымець.

  2. Нечакана, раптоўна пачацца.

    • Грымнула ваша.
  3. чым і без дапаўнення.

    • З сілай ударыць.
    • Г. кулаком па стале.
  4. З сілай кінуць.

    • Г. палена на падлогу.
  5. З шумам, грукатам паваліцца.

    • Г. з лесвіцы.

грымотны, .

  1. Які стварае гром, грымоты.

    • Грымотныя хмары.
  2. Моцны, аглушальны.

    • Г. голас.
    • Г. выбух.

грымоты, .

Раскацістыя гукі грому.

грымучы, .

  1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

    • Грымучыя калёсы.
  2. Шумны, гучны.

    • Г. голас.

  • Грымучая змяя — трапічная ядавітая змяя.

  • Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва.

  • Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

грым-прыбіральня, , ж. (спец.).

Пакой у тэатры, цырку — грымёрная і прыбіральня (у 1 знач.).

грып, , м.

Вірусная хвароба з запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай.

  • Вірусны г.

|| прым. грыпозны, .

  • Г. хворы.
  • Г. стан.

грыпаваць, ; незак. (разм.).

Хварэць грыпам.

  • Цэлы тыдзень грыпаваў.

грыўня, , ж.

  1. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі — злітак серабра вагой каля фунта.

  2. У Старажытнай Русі — сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі.

  3. Сума або манета вартасцю ў 10 капеек.

|| прым. грыўневы, .

грыф1, , м.

  1. У антычнай міфалогіі: крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла.

  2. Драпежная птушка, якая жывіцца падлай.

|| прым. грыфавы, .

грыф2, , м.

Доўгая вузкая частка струнных інструментаў, уздоўж якой нацягнуты струны.