Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рабчык, ✂, м.

Лясная птушка з сямейства цецерукоў са стракатым апярэннем.

|| прым. рабчыкавы, ✂.

рабы, ✂.

  1. Не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі; пярэсты.

    • Рабая карова.
    • Рабая тканіна.
  2. З рабаціннем.

    • Р. твар.
  3. З рабізной, дробным хваляваннем на паверхні вады.

◊

  • Абое рабое (разм.) — пра людзей, падобных у чым-н. адзін на аднаго (звычайна па якіх-н. адмоўных якасцях).

рабяты, ✂, н. (разм.).

Хлопчыкі і дзяўчаткі, дзеці.

равеснік, ✂, м.

Чалавек аднолькавага ўзросту з кім-н.

  • Мы з ім равеснікі.

|| ж. равесніца, ✂.

равок, ✂, м.

  1. гл. роў​1.

  2. Падоўжанае паглыбленне ў чым-н., канаўка.

|| прым. равочны, ✂.

рага, ✂, ж.

Струменьчык, след чаго-н. вадкага на якой-н. паверхні.

  • Рагі поту на твары.
  • Рагі на вокнах.

рагавень, ✂, м. (абл.).

Табакерка, зробленая з рога.

рагавік​1, ✂, м.

Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты.

|| памянш. рагавічок, ✂.

рагавік​2, ✂, м.

Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца на кантакце гліністых парод з гранітамі і іншымі пародамі.

рагавіца, ✂, ж.

Празрыстая вонкавая абалонка вока.

  • Перасадка рагавіцы.