Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галон, , м.

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: мера ёмістасці і аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел (ад 3,5 да 4,5 л).

галоп, , м.

  1. Бег каня наўскач.

    • Скакаць галопам.
  2. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

    • Зайграй г.

|| прым. галопны, .

галосны, .

Пра гукі мовы (а, о, е, і, у, ы), якія ўтвараюцца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

  • Г. гук.
  • Ненаціскныя галосныя (наз.).

галоў...

Скарачэнне, якое ўжываецца ў назвах устаноў і асоб у значэнні галоўны, напр. галоўурач; галоўнае, напр. галоўупраўленне.

галоўка, , ж.

  1. гл. галава.

  2. Шарападобны або прадаўгаваты канец чаго-н., шляпка.

    • Г. канюшыны.
    • Г. лену.
  3. мн. Пярэдняя частка саней.

    • Пакласці мяшок у галоўкі.
  4. мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

    • Паставіць у ботах новыя галоўкі.

галоўнакамандуючы, , м.

Галоўны начальнік армій якога-н. фронту.

  • Вярхоўны г. (начальнік узброеных сіл дзяржавы ў час вайны).

галоўны, .

  1. Самы важны, асноўны.

    • Г. тэзіс даклада.
    • Галоўная гераіня п’есы.
  2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе.

    • Г. інжынер завода.
    • Г. сказ (у граматыцы: сказ, які мае пры сабе даданы).

галубіць, ; незак. (нар.-паэт.).

Песціць, мілаваць, лашчыць.

  • Г. дзіця.

галубка, , ж.

  1. Самка голуба.

  2. Ласкавы зварот да жанчыны (разм.).

галубцы, , м.

Страва з фаршу, тушанага ў капусных лістах.