Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віцэ-...

Першая частка складаных слоў са значэннем намеснік, напр. віцэ-губернатар, віцэ-консул, віцэ-прэзідэнт.

віцэ-адмірал, ✂, м.

Другое адміральскае званне, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

|| прым. віцэ-адміральскі.

віцязь, ✂, м.

У Старажытнай Русі: храбры воін, асілак.

  • Слаўныя віцязі.

вічанішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі ўраджай вікі.

вішнёўка, ✂, ж.

Вішнёвая наліўка або настойка.

вішня, ✂, ж.

Садова-ягаднае дрэва з сакавітымі ядомымі цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| памянш. вішанька, ✂.

|| прым. вішнёвы, ✂.

  • Вішнёвае варэнне.
  • В. колер.

вішняк, ✂, м., зб.

Вішнёвыя дрэвы, вішнёвы зараснік.

вішчаць, ✂; незак.

Віскліва крычаць, утвараць віск.

  • Парася вішчыць.
  • Піла вішчыць.

|| аднакр. віскнуць, ✂.

|| наз. вішчанне, ✂.

віядук, ✂, м.

Мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

|| прым. віядучны, ✂.

віяланчэліст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на віяланчэлі.

|| ж. віяланчэлістка, ✂.