Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размнажальны, ✂.

Які служыць для размнажэння чаго-н. (рукапісаў, чарцяжоў) у некаторай колькасці экзэмпляраў.

  • Р. апарат.

размнажацца, ✂; незак.

  1. гл. размножыцца.

  2. Аднаўляць патомства (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

    • Рыбы размнажаюцца ікрой.

размножыцца, ✂; зак.

  1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

  2. Распладзіцца, развесціся.

    • Размножыліся бабры.

|| незак. размнажацца, ✂.

|| наз. размнажэнне, ✂.

размножыць, ✂; зак.

  1. Павялічыць колькасна.

    • Р. тэзісы на ксераксе.
  2. Распладзіць, развесці.

    • Р. трусоў.

|| незак. размнажаць, ✂.

|| наз. размнажэнне, ✂.

размова, ✂, ж.

  1. Гутарка, слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі.

    • Завесці размову пра догляд дзяцей.
    • Р. па тэлефоне.
  2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.

    • Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.
  3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).

    • Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.

|| прым. размоўны, ✂.

  • Р. стыль.

размоклы, ✂.

Які размок, размяк ад вільгаці, разбух.

  • Р. гарох.

размокнуць​1, ✂; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць.

|| незак. размакаць, ✂.

размокнуць​2, ✂; зак.

  1. гл. мякнуць.

  2. перан. Стаць вялым, расслабіцца, а таксама прыйсці ў стан чуллівасці.

    • Р. ад пахвалы.

|| незак. размякаць, ✂.

размол, ✂, м.

  1. гл. размалоць.

  2. Спосаб, якасць мліва.

    • Мука тонкага размолу.

размоўнік, ✂, м.

Дапаможнік для размовы з іншаземцамі з узорамі дыялогаў на бытавыя і іншыя тэмы.