Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вітаць, ✂; незак.

  1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

    • В. знаёмага.
    • В. дэлегатаў канферэнцыі.
    • В. гасцей.
    • Вітаю вас!
  2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

    • В. прапанову.
  3. Віншаваць.

    • В. з надыходзячым святам.

|| зак. павітаць, ✂ і прывітаць, ✂.

|| наз. вітанне, ✂.

вітка, ✂, м.

Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім прывязваюць, прымацоўваюць што-н.

|| прым. вітачны, ✂.

вітковы, ✂.

Здольны абвівацца вакол чаго-н., павойны.

  • Вітковыя расліны.

віток, ✂, м.

  1. Адзін абарот спіралі.

    • В. спружыны.
  2. Тое, што навіта ў выглядзе спіралі.

    • В. абмоткі.
  3. Пры палёце: адзін абарот на арбіце.

    • В. касмічнага карабля вакол Зямлі.

|| прым. вітковы, ✂.

вітраж, ✂, м.

Узор са шкла рознага колеру (у вокнах, дзвярах).

|| прым. вітражны, ✂.

вітрына, ✂, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

  • Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітрынны, ✂.

вітушка, ✂, ж. (спец.).

Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу.

віхлявы, ✂ (разм.).

Які хістаецца з боку ў бок у часе руху.

  • Віхлявая паходка.

віхлясты, ✂ (разм.).

  1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі).

  2. Звілісты, пакручасты.

    • Віхлястыя сцежкі.

віхляцца, ✂; незак. (разм.).

Рухацца, хістаючыся з боку ў бок.

  • В. пад цяжарам ношы.