Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ваенко́м, , м.

Ваенны камісар.

|| прым. ваенкомаўскі, .

ваенна... і ваенна-...

Першая частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр. ваенна-паветраны,ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.

ваеннаабавя́заны, , м.

Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).

|| ж. ваеннаабавязаная, .

ваеннапало́нны, , м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон.

ваеннаслу́жачы, , м.

Асоба, якая знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі.

|| ж. ваеннаслужачая, .

вае́нна-палявы́, .

Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.

  • Ваенна-палявы суд.
  • Ваенна-палявая хірургія.

вае́нна-прамысло́вы, :

  • ваенна-прамысловы комплекс — аб’яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.

вае́нны, .

  1. гл. вайна.

  2. Які мае адносіны да абслугоўвання арміі і патрэб вайны.

    • Ваенная прамысловасць.
    • Ваеннае становішча.
    • На в. лад.
  3. Тое, што і ваеннаслужачы.

вае́ншчына, , ж., зб. (пагард.).

Агрэсіўныя ваенныя колы.

важа́к, , м.

  1. Павадыр статка, чарады.

  2. Кіраўнік, арганізатар.

    • В. моладзі.