Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

візіга, , ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны (хорды) асятровых рыб.

  • Пірагі з візігай.

візір1, , м. (спец.).

  1. Прыбор для візіравання; відашукальнік.

  2. Частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай.

|| прым. візірны, .

візір2, , м.

У некаторых краінах Блізкага Усходу: міністр, вышэйшы саноўнік.

візіраваць1, ; зак. і незак.

Паставіць (ставіць) візу на чым-н.

  • В. пашпарт.

|| зак. завізіраваць, .

|| наз. візіраванне, .

візіраваць2, ; зак. і незак. (спец.).

Навесці (наводзіць) аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

|| наз. візіраванне, .

візіт, , м.

Наведванне, пераважна афіцыйнае.

  • Зрабіць в.
  • Прыбыць з візітам.
  • В. урача.

|| прым. візітны, .

Візітная картка (спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам, званнем і пад. звесткамі пра асобу, якая зрабіла візіт).

візітка, , ж.

  1. Спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам і званнем каго-н. (разм.).

  2. Аднабортны кароткі сурдут з закругленымі поламі.

  3. Мужчынская ручная сумачка.

візіцёр, , м. (уст.).

Той, хто прыходзіць з візітам.

|| прым. візіцёрскі, .

візуальны, , (спец.).

Які адносіцца да непасрэднага зрокавага ўспрымання або назірання з дапамогай аптычных прылад.

  • Візуальныя назіранні.

|| наз. візуальнасць, .

віка, , ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. вікавы, .