функцыя, ✂, ж.
-
У філасофіі: з’ява, якая залежыць ад другой і змяняецца па меры змянення гэтай другой з’явы.
-
У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму значэнню пераменнай велічыні (аргумента) ставіцца ў адпаведнасць
некаторая пэўная велічыня, а таксама сама гэта велічыня.
- Лінейная ф. (якая мяняецца прама прапарцыянальна змяненню свайго аргумента).
-
Работа, што выконваецца органам, арганізмам (кніжн.).
-
Роля, значэнне, назначэнне чаго-н. (кніжн.).
-
Абавязак, кола дзейнасці (кніжн.).
- Службовыя функцыі.
- Функцыі прафкома.
|| прым. функцыянальны, ✂.
функцыяніраваць, ✂; незак. (кніжн.).
Дзейнічаць, быць у рабоце, працаваць.
- Ужо месяц функцыяніруе бальніца.
|| наз. функцыяніраванне, ✂.
фунт2, ✂, м.
Грашовая адзінка ў некаторых краінах.
фура, ✂, ж.
Вялікія, звычайна крытыя, калёсы для перавозкі грузаў.
фураж, ✂, м.
Корм для свойскай жывёлы і птушак.
|| прым. фуражны, ✂.
фуражка, ✂, ж.
Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка.
|| прым. фуражачны, ✂.
фуражыр, ✂, м.
Работнік па нарыхтоўцы, захаванню і выдачы фуражу, а таксама той, хто адпраўлены на фуражыроўку.
|| прым. фуражырскі, ✂.
фуражыроўка, ✂, ж.
Нарыхтоўка фуражу для войск.